Украіна атрымала яшчэ адзін ЗРК IRIS-T SLM
- 1.10.2026, 19:31
Ён можа збіваць рэактыўныя дроны.
Паветраныя сілы Узброеных Сіл Украіны атрымалі яшчэ адну батарэю нямецкіх зенітна-ракетных комплексаў IRIS-T SLM, якая ўжо паступіла на ўзбраенне. Пра гэта паведамляе German Aid to Ukraine са спасылкай на крыніцы.
Адзначаецца, што гэта ўжо другі перададзены Украіне ЗРК IRIS-T SLM у 2026 годзе. Паводле даных выдання, у Украіны ёсць 11 такіх комплексаў.
У выданні дадалі, што да канца 2026 года Украіна павінна атрымаць яшчэ адну батарэю IRIS-T SLM. Столькі ж комплексаў перадалі Украіне і ў мінулым годзе.
Як піша Defense Express, IRIS-T SLM дазваляе перахопліваць паветраныя мэты на адлегласці да 40 км і на вышыні да 20 км. Дзякуючы гэтаму ў Украіны ёсць эфектыўны сродак для збівання расійскіх рэактыўных дронаў, што ляцяць на вялікай вышыні.
Таксама аналітыкі дадалі, што кожная батарэя ўключае як мінімум 2 пускавыя ўстаноўкі IRIS-T SLS, якія могуць збіваць пагрозы на вышыні да 6 км і на адлегласці да 12 км. Аднак гэта можа павялічыць выдатак зенітных ракет.
Акрамя таго, аналітыкі нагадалі, што Diehl Defence, якая вырабляе IRIS-T, паабяцала павялічыць вытворчасць ракет сямейства IRIS-T у найбліжэйшай будучыні.