BE RU EN

Навукоўцы вынайшлі таблетку, якая дапамагае нарошчваць цягліцавую масу і спальваць тлушч

  • 1.10.2026, 20:52

Прэпарат стварылі ў Швецыі.

Навукоўцы са Швецыі стварылі таблетку, якая дапамагае нарошчваць цягліцавую масу і спальваць тлушч, піша Mirror.

Шведская біятэхналагічная кампанія Atrogi паведаміла пра першыя вынікі выпрабаванняў прэпарата ATR-258, які павінен імітаваць частку метабалічных эфектаў фізічных практыкаванняў у шкілетных цягліцах.

У невялікім васьмітыднёвым даследаванні ўдзельнічалі 13 чалавек з лішняй масай цела або атлусценнем. Паводле дадзеных распрацоўшчыкаў, у добраахвотнікаў у сярэднім зменшылася тлушчавая маса на 1,1 кг і павялічылася бязтлушчавая маса на 0,8 кг.

Акрамя таго, сіла і магутнасць цягліц ног павялічыліся прыкладна на 13%. Прэпарат уздзейнічае на бэта-2-адрэнарэцэптары ў цягліцах і дапамагае перамяшчаць бялок GLUT4 да мембраны клетак, што садзейнічае паглынанню глюкозы без прамога ўдзелу інсуліну.

Распрацоўшчыкі спадзяюцца, што ў будучыні ATR-258 можна будзе выкарыстоўваць разам з прэпаратамі для зніжэння вагі, каб скараціць страту цягліцавай масы.

Аднак вынікі пакуль папярэднія: выпрабаванне было вельмі невялікім, і эфектыўнасць і бяспеку прэпарата неабходна пацвердзіць на значна большай колькасці пацыентаў.

Апошнія навіны