BE RU EN

Месі набыў другі футбольны клуб

  • 1.10.2026, 21:15

Аргенцінец стаў уладальнікам «Эльденсе» з другога дывізіёна Іспаніі.

Аргенцінскі футбаліст Ліянэль Месі стаў новым уладальнікам клуба «Эльденсе» (Эльда, правінцыя Алікантэ), які выступае ў другім дывізіёне чэмпіянату Іспаніі (Сэгундзе). Пра гэта паведамляецца на сайце клуба.

«Заснаваны ў 1921 годзе «Эльденсе» ўступае ў гэты новы этап з амбіцыямі ўмацаваць свае пазіцыі і развівацца ў прафесійным футболе, пры гэтым застаючыся верным сваім караням, гісторыі і каманднаму духу», — гаворыцца ў паведамленні.

«Эльденсе» пасля сямі тураў ідзе на 19-м месцы ў Сэгундзе (у зоне вылёту).

Гэта другі клуб, уладальнікам якога стаў Месі. У красавіку ён набыў «Корнелью» з Баш-Льобрегата ў правінцыі Барселона, які выступае ў пятым дывізіёне і вядомы сваёй акадэміяй.

Месі, васьміразовы ўладальнік «Залатога мяча» і чэмпіён свету 2022 года, на пачатку кастрычніка правядзе развітальны матч за зборную Аргенціны. На клубным узроўні ён працягвае выступаць за «Інтэр Маямі» ў MLS.

Апошнія навіны