У Мінск прыбыла новая часовая павераная ў справах Францыі ў Беларусі Ліз Тальбо-Барэ
- 1.10.2026, 22:16
Дыпламат раней ужо працавала ў Беларусі.
Пра прыбыццё ў Мінск новай часовай паверанай у справах Францыі ў Беларусі Ліз Тальбо-Барэ 1 кастрычніка паведаміла пасольства Францыі.
Дыпламат ужо працавала ў Беларусі: у 2011–2014 гадах была саветніцай па супрацоўніцтве і культурнай дзейнасці, а таксама намесніцай пасла.
«Я рада вярнуцца ў Беларусь праз 12 гадоў, але ўжо ў якасці кіраўніцы французскай місіі ў Беларусі, — сказала Тальбо-Барэ ў кароткім звароце на рускай мове. — Беларусь жыве ў маёй душы, і я рада тут зноў сустрэцца з сябрамі і партнёрамі. Я з нецярпеннем чакаю сустрэчы з вамі. Я ўпэўненая, што ўсе разам мы можам развіваць адносіны паміж Францыяй і Беларуссю, развіваць нашае супрацоўніцтва і сяброўства паміж беларускім і французскім народамі».
Дыпламат завяршыла прамову па-беларуску: «Да новых сустрэч, дарагія сябры, дзякуй».