У цэнтры Санкт-Пецярбурга гарыць асабняк Мілера
- 1.10.2026, 22:07
Увесь будынак ахоплены агнём.
У цэнтры Санкт-Пецярбурга побач з Ісакіеўскім саборам адбыўся буйны пажар у гістарычным будынку асабняка Мілера, паведамляе «Фонтанка».
Пажару прысвоены другі ўзровень складанасці. Пра пацярпелых не паведамляецца.
Асабняк Мілера быў пабудаваны ў XIX стагоддзі, гэта помнік архітэктуры рэгіянальнага значэння.
На пачатку 2026 года дэвелаперская кампанія «ТАС» атрымала крэдыт у памеры 768 мільёнаў расійскіх рублёў на рэстаўрацыю асабняка. Яго планавалася пераабсталяваць пад клубны дом. Работы павінны былі завяршыцца ў 2027 годзе.