BE RU EN

Браты Пратасы адзначыліся галявымі перадачамі ў матчы НХЛ

  • 12.10.2026, 8:07

Выніковая гульня беларускіх хакеістаў.

Аляксей і Ілля Пратасы, якія ў гэтым матчы гулялі ў першым звяне, асіставалі Аляксандру Авечкіну пры другім голе «Вашынгтона» на 17‑й хвіліне ў матчы супраць «Сіэтла».

Праўда, «Вашынгтон» прайграў матч 3:5.

У гэтым сезоне ў НХЛ выступаюць пяцёра беларусаў: браты Пратасы («Вашынгтон»), Ягор Шаранговіч («Калгары»), Арцём Левшуноў («Чыкага»), учора першы матч згуляў за «Нашвіл» Віталь Пінчук.

Апошнія навіны