СМІ: Адразу два расійскія спадарожнікі «Рассвет» пачалі імкліва губляць вышыню
- 13.10.2026, 11:57
Адзін са спадарожнікаў у цяперашні час зніжаецца са хуткасцю прыкладна 1,7 км у суткі.
Адразу два спадарожнікі «Рассвет» – №17 і №23, – якія Расія запусціла на арбіту ў ліпені гэтага года, імкліва губляюць вышыню. Пра гэта паведамляе Telegram-канал Ukraine context, які лічыцца блізкім да кіраўніка Офіса Прэзідэнта Украіны, экс-кіраўніка ГУР МА Украіны Кірыла Буданава, адзначае «УНІАН».
- Цяпер яны знаходзяцца на арбітах вышынёй каля 240–260 км і працягваюць зніжацца са хуткасцю да 1,6 км у суткі. Калі расіянам не ўдасца адкарэктаваць іх арбіты, спадарожнікі проста згарэюць у атмасферы, – гаворыцца ў паведамленні.
Гэтую інфармацыю пацвярджае і Clash Report. Выданне ўдакладніла, што апарат №17 знаходзіцца на вышыні каля 245 км і зніжаецца са хуткасцю прыкладна 1,7 км у суткі, а таксама нагадала, што адзін са спадарожнікаў з папярэдняй, сакавіцкай, партыі ўжо згарэў у атмасферы ў чэрвені.
Падкрэсліваецца, што большасць спадарожнікаў штатна выводзяцца на мэтавую арбіту вышынёй 500–540 км, аднак з-за паўторных збояў у працы рухальных установак на частцы апаратаў працэс ідзе павольна.
- У цяперашні час пакрыццё забяспечваецца толькі на працягу кароткіх штодзённых інтэрвалаў, а не ў якасці бесперапыннай паслугі; тэрміны дасягнення камерцыйных мэтаў праекта перанесены як мінімум на 2027 год, – піша Clash Report.