BE RU EN

У Беларусі ўпершыню з'явілася ламаная разметка

  • 14.10.2026, 11:29

Вадзіцеляў чакае новы эксперымент на дарогах.

У Гродне перад нерэгулюемым пешаходным пераходам нанеслі ламаную разметку. Эксперымент Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць на вуліцы Гагарына, піша Autogrodno.by.

У ДАІ Гродзенскай вобласці расказалі, што гэта эксперыментальная дарожная разметка з эфектам звужэння праезнай часткі. Яна прызначана для зніжэння хуткасці руху транспартнага патоку.

Дарэчы, такой разметкі ў ПДР няма. Пасля таго як Дзяржаўтаінспекцыя падзеліцца вынікамі эксперыменту, ламаную разметку пачнуць выкарыстоўваць і ў іншых гарадах Беларусі.

Апошнія навіны