BE RU EN

Названы просты спосаб падаўжыць глыбокі сон

  • 14.10.2026, 21:02

Ён даступны многім.

10 хвілін умеранай або інтэнсіўнай фізічнай актыўнасці ў дзень падаўжаюць фазу павольнага сну ў маладых людзей, асабліва на пачатку ночы. Да такой высновы прыйшлі даследчыкі Тэхаскага ўніверсітэта ў Остыне, прааналізаваўшы дадзеныя фітнес-трэкераў студэнтаў. Вынікі апублікаваныя ў Journal of Physical Activity & Health.

Навукоўцы вывучалі не толькі агульную працягласць нагрузак, але і рэгулярнасць руху цягам тыдня. Да ўмеранай або інтэнсіўнай актыўнасці адносілі, напрыклад, хуткую хаду і язду на веласіпедзе — нагрузкі, пры якіх дыханне пачашчаецца, але чалавек яшчэ можа размаўляць.

Настрой і ўзровень энергіі ацэньвалі паводле вынікаў апытанняў. Навукоўцы збіралі дадзеныя аб структуры сну кожную ноч з дапамогай фітнес-бранзалетаў, а раніцай прасілі ўдзельнікаў запаўняць электронныя анкеты.

«Павольны сон, або NREM, адыгрывае важную ролю ў фізічным аднаўленні і працы мозгу. Гэта першая і самая працяглая фаза сну, якая надыходзіць адразу пасля засынання. У гэтай фазе арганізм аднаўляе рэсурсы, а мозг актыўна апрацоўвае інфармацыю і замацоўвае ўспаміны», — адзначылі навукоўцы.

Рэгулярная лёгкая актыўнасць — прагулкі, уставанне ад стала і перапынкі ў сядзенні — таксама была звязаная з лепшым настроем і большай энергіяй на наступную раніцу.

Даследаванне мела назіральны характар: яно выявіла сувязь паміж рухам і асаблівасцямі сну, але не даказала, што фізічная актыўнасць наўпрост паляпшае яго якасць у цэлым. Акрамя таго, у даследаванні ўдзельнічалі маладыя людзі, таму вынікі нельга аўтаматычна распаўсюджваць на іншыя ўзроставыя групы.

Апошнія навіны