BE RU EN

ЗСУ сарвалі наступальныя аперацыі арміі РФ на ўсіх накірунках

  • 15.10.2026, 9:45

Прасоўванне ворага заблакавана.

На працягу некалькіх апошніх сутак расійскія войскі спрабавалі прарвацца наперад на розных накірунках фронту, аднак Сілы абароны Украіны заблакавалі прасоўванне ворага.

Пра гэта паведамляе Інстытут вывучэння вайны (ISW).

13 і 14 кастрычніка войскі РФ працягвалі наступальныя дзеянні на поўначы Харкаўскай вобласці, аднак пацверджаных поспехаў не дабіліся.

Больш за тое, расійскія чыноўнікі і вайсковыя блогеры працягваюць распаўсюджваць фэйкі пра нібыта акружэнне ўкраінскіх падраздзяленняў на паўночным усходзе Харкаўскай вобласці.

У прыватнасці, 13 кастрычніка Міністэрства абароны РФ заявіла ў сацсетцы Max, што расійскія войскі знішчаюць нібыта акружаных украінскіх вайскоўцаў у Мікалаеўцы, Варвараўцы і Нефедаўцы, размешчаных на ўсход ад Ваўчанска.

14 кастрычніка расійскі вайсковы блогер апублікаваў карту, на якой сцвярджалася, што акупанты замкнулі кальцо паміж Ваўчанскам і Вялікім Бурлукам, акружыўшы Варвараўку і тэрыторыю паміж Чорным і Нефедаўкай. У той жа час аналітыкі ISW адзначаюць, што гэтыя паведамленні скажаюць рэальную сітуацыю, бо няма ніякіх пацвярджэнняў акружэння ўкраінскіх сіл на гэтым накірунку.

14 кастрычніка расійскія войскі таксама праводзілі абмежаваныя наступальныя аперацыі на Купянскім і Бараўскім напрамках, аднак ЗСУ не дазволілі праціўніку прасунуцца наперад.

13 і 14 кастрычніка акупанты атакавалі на паўночны ўсход і паўднёвы ўсход ад Лімана, але не змаглі прасунуцца. Расійскія войскі таксама наступалі ўсходней ад Славянска, у прыватнасці паблізу Крывай Лукі, Мікалаеўкі, Піскуноўкі і Каленікаў, аднак пацверджаных поспехаў не дабіліся.

У Канстанцінаўцы і яе ваколіцах расійскія войскі працягвалі наступальныя дзеянні 13 і 14 кастрычніка, аднак пацверджанага прасоўвання не зафіксавана.

На поўдні Запарожскай вобласці расійскія крыніцы таксама паведамлялі пра працяг наступу 13 і 14 кастрычніка на фоне ўкраінскіх контратак. У той жа час ISW не выявіў доказаў прасоўвання расійскіх войскаў на гэтым участку фронту.

Апошнія навіны