BE RU EN

Па Мінску ехала машына з жывой змеёй на капоце

  • 15.10.2026, 9:48

У відэа ўжо сотні тысяч праглядаў.

Беларуска паказала ў TikTok, як на капоце машыны ў Мінску едзе вуж. Гэты ролік менш чым за суткі набраў сотні тысяч праглядаў, піша «Зеркало».

На відэа вуж (бачныя жоўтыя плямы на галаве) амаль цалкам знаходзіцца на капоце аўто, толькі яго хвост недзе пад капотам. Ролік яго паездкі працягласцю ў паўхвіліны набраў ужо амаль 700 тысяч праглядаў і паўтары тысячы каментарыяў.

Сярод папулярных каментарыяў — такія:

«Вось якая яна, аказваецца, — падкапотная змяя».

«Не адразу ўбачыла, я б на хаду выйшла з гэтай машыны».

«Я б аддала ёй машыну і пайшла пешшу, ну як пайшла… пабегла».

«Ляяя, а калі яна назад палезе… Я б на хаду выскочыла».

«Ну добра, узялі сваю падругу з сабой».

«Я б ужо на скрыжаванні бегла з машыны ў іншы горад».

«Таксі, тарыф «дыскамфорт»».

«Рамень генератара зляцеў».

Апошнія навіны