Праз Чыжоўскае вадасховішча ў Мінску пабудуюць мост
- 15.10.2026, 10:33
Гэта будзе працяг вуліцы Малініна ў бок Лошыцы.
Прадпрыемства «Гордорстрой» рыхтуецца рэалізаваць некалькі буйных праектаў у сталіцы. Пра гэта агенцтву «Минск-Новости» распавёў дырэктар «Гордорстроя» Сяргей Панеў.
Сярод іх — пуцеправод праз чыгунку, які з’явіцца ў раёне вуліц Серава і Паўла Шпілёўскага.
— Гэта маштабны праект, які пацягне за сабой цэлы комплекс сумежных задач. У прыватнасці, будзе забяспечаны вывад Паўднёвай магістралі праз вул. Асаналіева і будаўніцтва паўнацэннага скрыжавання. Прадстаіць поўнасцю перабудаваць транспартную схему пад’ездаў да прамысловай зоны, дзе размешчаны «Рыбокомплекс», «Керамин» і камбінат «Клеон», — адзначыў Панеў.
У бліжэйшай перспектыве з’явіцца паўнацэнны мост праз Чыжоўскае вадасховішча — гэта працяг вул. Малініна ў бок Лошыцы.
Належная ўвага будзе нададзена транспартным пытанням «Паўночнага берага»: запланаваны старт праектных работ з наступным выхадам на будаўнічую пляцоўку для падаўжэння вуліцы Шырокай ад Зялёнага Лугу ў бок новага мікрараёна. Разглядаецца пытанне пра праектаванне і будаўніцтва двух развязак на МКАД: падаўжэнне вуліц Л. Карастоянавай і Новавіленскай.