BE RU EN

У Разанскай вобласці Расіі пасля атакі беспілотнікаў гарыць НПЗ

  • 15.10.2026, 10:35

Украіна аднавіла ўдары пасля трохдзённага мараторыю.

Разанская вобласць РФ у ноч на 15 кастрычніка падверглася масіраванай атацы дронаў. Пра гэта заявіў губернатар рэгіёна.

«Сёння ўначы і раніцай наш рэгіён падвергся масавай атацы БПЛА. На тэрыторыі нафтаперапрацоўчага завода адбылося ўзгаранне. Пашкоджаныя склад і аўтамабілі на тэрыторыі іншага прадпрыемства Разані. Цяпер ацэньваецца матэрыяльная шкода. На месцы працуюць аператыўныя службы», — паведаміў губернатар Павел Малкоў.

Раней ён абвясціў, што з-за атак БПЛА адмяняюцца заняткі ў школах і дзіцячых садках у двух раёнах Разані.

Нагадаем, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна пасля трохдзённага мараторыю аднаўляе ўдары па расійскіх НПЗ.

Паводле яго слоў, Украіна тры дні не наносіла ўдары па расійскай энергетыцы, каб выканаць пажаданні Вашынгтона. Расія ў гэты час працягвала атакаваць украінскія аб’екты энергетыкі і за апошні тыдзень забіла больш за 100 мірных жыхароў.

Апошнія навіны