Лукашэнку падставілі архіўнымі кадрамі
- 15.10.2026, 11:20
Дзіўнае спалучэнне кадраў.
У Дзень маці прыбліжаны да кіраўніка тэлеграм-канал паказаў архіўныя кадры. Малады яшчэ Лукашэнка ў рэзідэнцыі ў Драздах бяседуе з журналісткай за сталом у сталовай, піша «Салідарнасць».
У гэты момант ідуць кадры з удзелам ягонай маці Кацярыны Лукашэнка, якая прыбірае на газоне скошаную траву. У суправаджэнні да відэа гаворыцца, што маці ўжо абранага прэзідэнта «па звычцы працуе ў садзе».
У гэтым няма нічога дзіўнага, многія беларускія пенсіянеры і па звычцы, і па неабходнасці працуюць пасля выхаду на заслужаны адпачынак.
Але ёсць адно «але». Само спалучэнне кадраў: Лукашэнка, які сядзіць за сталом, — задаволены, нібы поп на вядомай карціне пра чаепіцце. І яго маці, якая працуе ў садзе з граблямі.