BE RU EN

Анджэй Пачобут плануе яшчэ раз прыехаць у Беларусь

  • 15.10.2026, 12:16

На гэты раз у снежні.

Польскі журналіст і актывіст заявіў пра намер вярнуцца ў Беларусь у снежні. Пра гэта ён расказаў на сустрэчы са студэнтамі Лодзінскага ўніверсітэта, дзе гаварыў пра рэпрэсіі, дзяржаўную прапаганду і маніпуляцыі гісторыяй з боку беларускіх уладаў, паведамляе беларуская служба «Польскага радыё».

Паводле слоў актывіста, пасля 2020 года магчымасці дзейнасці Саюза палякаў у Беларусі істотна скараціліся. Аднак ён спадзяецца, што палітыка заходніх краін дапаможа пашырыць прастору для дзейнасці польскай меншасці ў Беларусі.

У 2023 годзе Пачобута асудзілі да васьмі гадоў калоніі строгага рэжыму. Яго вызвалілі ў красавіку гэтага года, ён правёў за кратамі 1 860 дзён.

У верасні Пачобут з’ездзіў у Беларусь на тыдзень і вярнуўся ў Польшчу.

Апошнія навіны