Мінабароны Украіны: Праца «ваеннага пакета» Starlink на хуткасці аднавілася
- 15.10.2026, 13:22
З’явіліся справаздачы падраздзяленняў УСУ з фронту.
Сітуацыя з абмежаваннем працы Starshiled ва Украіне палепшылася.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на крыніцы ў Мінабароны.
Па стане на 15 кастрычніка праца «ваеннага пакета» Starlink — Starshield — у руху адноўлена і працягваецца. Крыніцы Мінабароны фіксуюць гэта паводле справаздач ад вайсковых падраздзяленняў.
Міністэрства абароны таксама працягвае камунікацыю па высвятленні ўсіх прычын і абставін учорашніх абмежаванняў.
14 кастрычніка працу «ваеннага пакета» Starlink ва Украіне абмежавалі.
Тэрміналы Starshield перасталі функцыянаваць пры хуткасці больш за 160 км/г. Таксама гэта паўплывала на працу дронаў-перахопнікаў, з дапамогай якіх украінскія абаронцы збіваюць расійскія «шахеды».