Зяленскі выстаўляе ЗША ультыматум
- 15.10.2026, 16:56
Украіна гатовая спыніць удары па расійскіх НПЗ пры адной умове.
Украіна можа пайсці на саступкі ЗША і спыніць удары па расійскіх НПЗ, але ўзамен просіць Вашынгтон пра ўзаемную паслугу. Пра гэта заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі у інтэрв'ю Financial Times.
«Ці можаце вы даць мне ракеты для Patriot? Бо калі я не буду іх атакаваць, паколькі вы прасілі мяне гэтага не рабіць, яны будуць атакаваць мяне. Гэта справядліва, калі вы дасце мне тое, чым я змагу абараняцца. Гэта мінімум, пра які я прашу», — падкрэсліў Зяленскі.
На фоне заключэння дызельнага пагаднення прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра нібыта ўведзенае энергетычнае перамір'е паміж Украінай і РФ. Пасля гэтага Украіна прыпыніла ўдары па расійскіх НПЗ. Масква ж не спыняла біць па ўкраінскай энергетыцы. У інтэрв'ю Financial Times Зяленскі паведаміў, што на гэтым фоне скасаваў забарону на ўдары па расійскай нафтавай інфраструктуры.
Сёння ЗСУ ўдарылі па НПЗ у Разані.