BE RU EN

Лукашэнка загадаў прыцягваць дзяцей да працы

  • 15.10.2026, 17:33

Паводле слоў дыктатара, яны «ціктокаюцца».

Лукашэнка чарговы раз выказаўся пра моладзь і прапанаваў прыцягваць да працы дзяцей, якія, паводле яго слоў, «ціктокаюцца». Пра гэта паведаміла прапагандысцкая БелТА.

Дыктатар параіў «старацца прыцягваць дзяцей да працы». Пры гэтым ён раскрытыкаваў падлеткаў за захапленне тэлефонамі.

Паводле яго слоў, у інтэрнэце яблыкі не растуць, мяса не здабываюць і малако не дояць.

Словы пра «пасільную працу» для дзяцей гучаць асабліва цынічна на фоне таго, што міжнародныя нормы жорстка абмяжоўваюць дзіцячую працу. Беларусь ратыфікавала канвенцыі Міжнароднай арганізацыі працы аб мінімальным узросце для прыёму на працу і аб забароне найгоршых формаў дзіцячай працы, а Канвенцыя ААН аб правах дзіцяці абараняе дзяцей ад эканамічнай эксплуатацыі і працы, якая перашкаджае навучанню і развіццю.

Беларускі Працоўны кодэкс таксама абмяжоўвае ўзрост, з якога дазволена заключаць працоўны дагавор, і жорстка рэгулюе ўмовы працы непаўналетніх.

Апошнія навіны