Мядзведзеў пра ўдары дронаў па рэгіёнах РФ: Жыццё цяпер не самае простае
- 15.10.2026, 18:05
Намеснік старшыні Савета бяспекі РФ заявіў пра найвышэйшыя паказчыкі атак БПЛА на Бранскую вобласць.
Расія нібыта пераадолее наступствы ўкраінскіх атак на свае рэгіёны і пераможа, — заявіў намеснік старшыні Савета бяспекі і старшыня «Адзінай Расіі» Дзмітрый Мядзведзеў на пасяджэнні федэральнага савета пярвічных аддзяленняў партыі.
«Жыццё цяпер не самае простае. І ў Бранскай вобласці, і ва многіх іншых рэгіёнах, я кожную раніцу атрымліваю справаздачу як намеснік старшыні Савета бяспекі пра тое, колькі было налётаў, колькі беспілотнікаў атакавала. І, скажам прама, па Бранскай вобласці штодня гэтая лічба адна з самых высокіх», — адзначыў Мядзведзеў.
Ён дадаў, што тое, што адбываецца, істотна ўскладняе жыццё мясцовых жыхароў.
«Гэта, натуральна, вельмі моцна ўскладняе жыццё нашым людзям. Але мы ўсё гэта пераадолеем і абавязкова пераможам», — падкрэсліў намеснік старшыні Савета бяспекі.
Расійскія рэгіёны рэгулярна падвяргаюцца атакам беспілотнікаў Узброеных Сіл Украіны.