Казахстан змяняе правілы уезду
- 16.10.2026, 9:41
Гэта закране і беларусаў.
Урад Казахстана 10 кастрычніка зацвердзіў новыя Правілы уезду і перабывання імігрантаў у Рэспубліцы Казахстан. Галоўнае наваўвядзенне — электронныя дазволы на уезд, якія неабходна будзе атрымліваць для грамадзян усіх краін, з якімі ў Казахстана дзейнічае бязвізавы рэжым. Пра гэта піша Zakon.kz.
Сярод спісу краін, грамадзяне якіх павінны будуць афармляць электронны дазвол, — грамадзяне краін Еўразійскага эканамічнага саюза, куды сярод іншых уваходзяць Беларусь і Расія.
Укараняць электронныя дазволы будуць паэтапна, пачынаючы з 1 лістапада 2026 года. З 1 ліпеня 2027 года гэта стане абавязковым, і яго адсутнасць будзе падставай для адмовы ва уездзе ў Казахстан.
У зацверджаных урадам правілах адзначаецца, што электронны дазвол на уезд будуць выдаваць органы унутраных спраў па ўзгадненні з органамі нацыянальнай бяспекі праз лічбавую платформу бясплатна.
Замежны грамадзянін павінен падаць заяву на яго атрымання праз лічбавую платформу не пазней чым за 72 гадзіны да планаванай даты уезду. Пры падачы заявы трэба будзе прайсці ідэнтыфікацыю або аўтэнтыфікацыю.
Электронны дазвол на уезд будуць выдаваць на тэрмін 180 каляндарных дзён
На пашпартным кантролі пры уездзе ў Казахстан замежнік павінен будзе прад'явіць пашпарт або дакумент, які сведчыць асобу, на падставе якога была пададзена заява на афармленне электроннага дазволу на уезд.
Апавяшчэнне пра ануляванне электроннага дазволу на уезд або пра адмову ў выдачы электроннага дазволу на уезд замежнаму грамадзяніну будзе накіроўвацца праз лічбавую платформу.