BE RU EN

«Чорнае мора можа стаць другім Армузскім пралівам»

  • 16.10.2026, 15:09

Кіраўнік МЗС Украіны патлумачыў, чаму.

Расія выкарыстоўвае блакаду Чорнага мора як зброю і можа справакаваць дэфіцыт прадуктаў харчавання ў афрыканскіх краінах і новыя хвалі міграцыі ў Еўропу

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сібіга у інтэрв’ю «Укрынформу».

Што вядома?

«Расія выкарыстоўвае прадукты харчавання як зброю. Мы гэта бачым, як і выкарыстанне міграцыйнай палітыкі. Расія добра адчувае ўразлівасць асобных краін перад такімі крокамі, у прыватнасці перад падрывам глабальнай харчовай бяспекі», — сказаў кіраўнік МЗС.

Паводле слоў Сібігі, блакадай Чорнага мора РФ не толькі перашкаджае суднаходству, але і можа стварыць дэфіцыт прадуктаў харчавання ў асобных афрыканскіх краінах, што выкліча новыя хвалі міграцыі ў Еўропу.

«Гэта прадуманая і выразная стратэгія (з боку Расіі. — Рэд.). У нас павінна быць уласная стратэгія: як аднавіць свабоду суднаходства ў Чорным моры, разблакаваць яго і дасягнуць перамір’я як у энергетычнай сферы, так і на моры. У нас ёсць канкрэтныя прапановы і новыя ўдзельнікі, якія ўпершыню далучыліся да гэтага працэсу. У прыватнасці, гэта Індыя і Егіпет», — дадаў міністр.

У 2022 годзе, калі навігацыя ў Чорным моры была заблакаваная, сусветныя цэны на прадукты харчавання выраслі на 25%, нагадаў Сібіга.

Апошнія навіны