Беларускі футбольны арбітр зрабіў прапанову дзяўчыне перад гульнёй
- 16.10.2026, 17:13
Рамантычны момант адбыўся перад гульнёй БАТЭ са «Слуцкам».
Прыгожая цырымонія адбылася ў Барысаве перад матчам чэмпіянату Беларусі па футболе паміж мясцовым БАТЭ і «Слуцкам», паведамляе прэс-служба БАТЭ.
Перад пачаткам матчу арбітр Сяргей Сізікаў зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне, і яна адказала «так».