BE RU EN

Ці пакараюць «Яндэкс Go» за скачкі цэн у таксі?

  • 16.10.2026, 18:39

У МАРТ далі адказ.

На мінулым тыдні маштабны збой у сэрвісах «Яндэкса» закрануў у тым ліку сферу таксі ў Беларусі.

З-за праблем у працы сістэмы кошт паездкі мог змяняцца ўжо пасля замовы аўтамабіля. У МАРТ патлумачылі, ці будзе перавозчык несці адказнасць за такія сітуацыі.

Сума, паказаная пры замове таксі, магла адрознівацца ад кошту пры падачы аўтамабіля і падчас паездкі. У выніку пасажыры і вадзіцелі сутыкаліся з нечаканымі зменамі цаны. Хто павінен адказваць за такія збоі?

Сітуацыю пракаментавала начальніца ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай МАРТ Інна Гаврыльчык.

Паводле яе слоў, калі выканаўца не змог выканаць абавязацельствы перад кліентам з-за абставін непераадольнай сілы, яго віны ў гэтым няма. У такім выпадку пакаранне не прадугледжана.

«Калі адбыліся нейкія абставіны непераадольнай сілы, з-за якіх выканаўца не змог выканаць свае абавязацельствы — у дадзеным выпадку пра давядзенне інфармацыі аб кошце паездкі на аўтамабілі таксі, — то ў гэтым выпадку яго віны няма, пакарання для яго не будзе», — патлумачыла прадстаўніца МАРТ.

Нагадаем таксама, што «Яндэкс» часова закрыў прыём заявак ад вадзіцеляў таксі ў Беларусі.

Апошнія навіны