BE RU EN

У Варшаве адбудзецца беларускі Хэлоўін

  • 16.10.2026, 19:10

З Лявонам Вольскім і Паўлам Трыпуцём.

У беларусаў Варшавы ёсць магчымасць адсвяткаваць Хэлоўін разам з Лявонам Вольскім і Паўлам Трыпуцём. Пра гэта сайту Charter97.org распавялі арганізатары.

«31 кастрычніка — тэматычны акустычны канцэрт у Варшаве ў новым месцы! Сустракайце ў госці чарапы ды косці!

Адсвяткуйма Хэлоўін разам з Лявонам Вольскім і Паўлам Трыпуцём пад улюбёныя хіты і рэдкія восеньскія песні», - адзначылі арганізатары.

Кожнага госця, хто прыйдзе ў касцюме ці з тэматычным макіяжам, чакае вітальны напой.

31.10 а 19:00 у новым Beer Station па адрасе ul. Żurawia 22, Warszawa.

Квіткі можна набыць тут.

Апошнія навіны