BE RU EN

Над Гомелем заўважылі расійскі ваенна-транспартны самалёт

  • 16.10.2026, 19:53

Ён падобны да Ан-12.

Сёння ўдзень над Гомелем зноў заўважылі расійскі ваенна-транспартны самалёт, падобны да Ан-12, піша «Флагшток».

На авіяцыйных анлайн-сэрвісах самалёт не адлюстроўваўся, афіцыйнай інфармацыі пра рэйс няма.

Раней падобны самалёт прылятаў у Гомель 13 кастрычніка 2026.

Магчыма, яго прыбыццё звязанае з забеспячэннем расійскіх вайскоўцаў, што знаходзяцца ў Зябраўцы (Гомельскі раён) або Вялікім Бокаве (Мазырскі раён).

Апошнія навіны