BE RU EN

Беларусаў адключылі ад папулярнага вэб-сэрвісу

  • 16.10.2026, 21:05

З-за санкцый.

Жыхароў Беларусі адключылі ад папулярнага вэб-сэрвісу, піша тэхнапартал CNews. Ідзе гаворка пра сэрвіс анлайн-дошак Miro.

Пры спробе зайсці на яго з беларускага IP-адрасу выдаецца паведамленне пра блакіроўку.

Гэта датычыць і стацыянарнага інтэрнэту, і мабільнага. Затое калі скарыстацца VPN або мабільным браўзерам Opera Mini (які прапускае ўвесь трафік праз уласныя серверы), то сайт ізноў адкрываецца.

У якасці прычыны блакіроўкі Miro называе неабходнасць выканання патрабаванняў Захаду. Кампанія еўрапейска-амерыканская – яе галоўныя офісы знаходзяцца ў Сан-Францыска (ЗША) і Амстэрдаме (Нідэрланды).

У афіцыйным паведамленні сэрвісу гаворыцца:

«У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам аб экспартным кантролі і эканамічных санкцыях кампанія Miro прымае меры па абмежаванні доступу з краін і рэгіёнаў, якія не падпадаюць пад дзеянне палітыкі падтрымкі Miro. Гэта адлюстравана ў нашых дагаворах аб аказанні паслуг у раздзеле "Экспарт". Звяртаем увагу, што гэтыя абмежаванні дзейнічаюць нават у тым выпадку, калі карыстальнік Miro часова знаходзіцца ў краіне або рэгіёне, якія не падтрымліваюцца кампаніяй, хоць звычайна ён там не пражывае».

Апошнія навіны