Названы фрукт — скарбніца жыццёвай энергіі
- 17.10.2026, 19:58
Яго таксама называюць «фруктам кахання».
Манго — не толькі смачны, але і надзвычай карысны фрукт, які аказвае комплексны ўплыў на арганізм. Яго называюць «фруктам кахання» і сімвалам страсці. Але гэта не адзіная яго годнасць.
Пра гэта расказала эндакрынолаг Наталля Самойленка.
,1. Узмацняе ахоўныя функцыі арганізма
Гэты экзатычны фрукт — сапраўдная скарбніца вітамінаў і антыаксідантаў. У яго складзе ёсць вітамін С, правітамін А і больш за 25 каратыноідаў, што ўмацоўваюць імунную сістэму. Яркая афарбоўка манго сведчыць пра высокае ўтрыманне бэта-каратыну — магутнага антыаксіданта, які падтрымлівае здароўе клетак.
2. Запавольвае працэсы старэння
Манго багатае антыаксідантамі, у тым ліку мангіферынам — злучэннем з выяўленымі ахоўнымі ўласцівасцямі. Ён зніжае ўзровень запалення, нейтралізуе свабодныя радыкалы і прадухіляе пашкоджанне клетак. Даследаванні таксама паказваюць, што мангіферын можа зніжаць рызыку сардэчна-сасудзістых і анкалагічных захворванняў.
Акрамя таго, адзін плод манго забяспечвае да 60% сутачнай нормы вітаміну С, які стымулюе сінтэз калагену, умацоўвае сцены крывяносных пасудзін і паляпшае засваенне жалеза.
3. Падтрымлівае здароўе сэрца
Манго змяшчае клятчатку, магній і калій — элементы, што спрыяюць зніжэнню ўзроўню «дрэннага» халестэрыну і нармалізацыі артэрыяльнага ціску. Гэта робіць яго каштоўным прадуктам для прафілактыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў.
4. Натуральны афрадызіяк
Невыпадкова манго асацыююць з каханнем. У яго складзе ёсць вітамін Е і бэта-каратын — нутрыенты, што падтрымліваюць гарманальны баланс, павышаюць лібіда і паляпшаюць якасць спермы ў мужчын.
5. Стымулявае працу мозгу
Дзякуючы ўтрыманню глутамінавай кіслаты манго паляпшае канцэнтрацыю ўвагі, памяць і хуткасць мыслення. А вітамін B6 падтрымлівае працу нервовай сістэмы і дапамагае змагацца са стрэсам.
6. Паляпшае страваванне
У манго прысутнічаюць стрававальныя ферменты, якія спрыяюць расшчапленню бялкоў і паляпшаюць іх засваенне. Высокае ўтрыманне клятчаткі дапамагае нармалізаваць працу кішэчніка, прадухіляючы завалы і спрыяючы здаровай мікрафлоры.
7. Карысна для зроку
Сярэдні плод манго забяспечвае каля 15% сутачнай нормы вітаміну А, які неабходны для здароўя сеткавай абалонкі і адаптацыі вачэй да цемры. Дадаткова лютэін і зааксантын, што змяшчаюцца ў манго, абараняюць вочы ад шкоднага ўздзеяння сонечнага святла.
Такім чынам, манго — гэта не проста смачная прысмака, а магутная прыродная крыніца здароўя, маладосці і жыццёвай энергіі.