Жыхара Брэста абурыў таксіст — прыхільнік «рускага міру»
- 18.10.2026, 17:18
Фотафакт.
Беларус праехаўся на таксі ў Брэсце і здзівіўся нашыўцы ў салоне аўто. Там было напісана па-руску: «Загранпаспорт не заказываю, жду, пока везде будет Россия».
«У салоне не спрачаўся, спакойна даехаў, зафіксаваў факт», — расказаў пасажыр у сацсетках.
Паездка была праз «Яндэкс Таксі», перавозчык — брэсцкая кампанія «Б‑6 ТАКС».
Людзі ў каментарыях раяць у такіх выпадках ставіць адну зорку кіроўцу і звяртацца ў міліцыю — ці няма тут парушэння беларускага заканадаўства.