BE RU EN

Для беларусаў змяніліся правілы атрымання візы ў Партугалію

  • 2.10.2026, 11:05

Цяпер пацвярджанне пражывання трэба атрымліваць наўпрост ад гатэля.

Для беларусаў змянілі правілы падачы дакументаў на турыстычную візу ў Партугалію з 1 кастрычніка. Пра гэта паведаміў VFS Global – афіцыйны партнёр пасольства Славакіі ў Беларусі.

Раней у якасці пацвярджання пражывання беларусы маглі падаваць браніраванні, аформленыя праз Booking.com і іншыя анлайн-платформы. Цяпер яны не падыдуць.

Паводле новых правілаў, патрэбны арыгінал ваўчара з гатэля з подпісам і пячаткай прадстаўніка гатэля.

Пры гэтым такое пацвярджанне пражывання абавязковае. Без ваўчара з гатэля або калі ён будзе аформлены няправільна, дакументы на візу проста не прымуць.

Апошнія навіны