Крэмлёўская логіка ўдарыла па самаму Пуціну
- Аббас Галлямаў
- 2.10.2026, 11:09
Масква сама прызнала права Украіны біць у адказ.
Пуцін сказаў, што ў выпадку нападу Еўропы на Расію апошняя ўжыве ядзерную зброю. Тлумачэнне простае — у Еўропе 300 млн насельніцтва, а ў Расіі ўдвая менш:
«Менавіта таму і будзе непазбежна для нас ставіць пытанне аб ужыванні ўсіх наяўных у нас сіл і сродкаў… Мы разумеем, што перад намі будзе праціўнік у два разы большы за нас. Гэта буйны эканамічны патэнцыял, буйны ваенны патэнцыял».
То бок, згодна з логікай расійскага прэзідэнта, абараняючыся ад вялікага, малы мае права выкарыстоўваць усе наяўныя ў яго сілы і сродкі. Дык Украіна якраз гэта і робіць! Дык чаго ж тады Пуцін пастаянна скардзіцца на «тэрарыстычныя метады кіеўскага рэжыму»?
Аббас Галлямаў, Telegram