Масажыст, які здымаў кліентак у Мінску, расказаў сваю версію падзей
- 2.10.2026, 11:23
Гісторыя атрымала вялікі рэзананс у сацыяльных сетках.
Масажыст, падчас сеансу ў якога мінчанка заўважыла тэлефон з уключаным відэазапісам, сцвярджае, што рабіў гэта дзеля сваёй абароны. Такі каментар ён даў тэлеканалу ОНТ, перадае «Еўрарадыё».
Мужчына заяўляе, што ў сацыяльных сетках пра яго распаўсюджваюць ілжывыя звесткі: «Ведаеце, я часам або запісваю, або здымаю, каб не ўзнікала маральных, этычных пытанняў. І проста паставіў абы-як камеру, ну, дурнавата, не папярэдзіў яе, проста забыўся пра гэта».
Масажыст заявіў, што звычайна папярэджвае кліентак пра ўключаную камеру. «У мяне такая абарона, разумееце, не збочэнец, так. Камера была накіраваная выключна ў падлогу, выключна ў стол».
Мужчына заявіў, што кліентка трапіла на кадры, бо зайшла ў поле зроку камеры. Далей адбыўся такі дыялог:
— Ну зразумела, але вы ж таксама так паставілі тэлефон…
— Нічога не выдаляючы, я перадаў міліцыі тэлефон, і яны потым напішуць, ці знайшлі што-небудзь. Там нічога не было, гэта хлусня.
Пра масажыста, які здымаў аголеных кліентак, у сацыяльных сетках расказала Наталля Чайкоўская. Мінчанка паведаміла, што знайшла ў памяці тэлефона не толькі свае здымкі, але і іншых жанчын. Яна напісала заяву ў міліцыю, якая цяпер праводзіць праверку.
Гісторыя атрымала вялікі рэзананс у сацыяльных сетках.