У Іркуцкай вобласці РФ выяўлена лёгачная чума
- 2.10.2026, 11:57
Памерла першая пацыентка.
У Іркуцкай вобласці РФ Шэлехаўскую раённую бальніцу закрылі на каранцін пасля смерці пацыенткі, якая працавала ў антычумачным інстытуце. «Людзі Байкала» і Mash са спасылкай на крыніцы паведамляюць, што ў яе была лёгачная форма чумы. Жанчына вярнулася з камандзіроўкі ў Бурятыю з сімптомамі пнеўманіі і была падключаная да апарата ШВЛ. Спачатку лекары падазравалі цяжкую форму кавіду, а дыягназ чумы ўстанавілі ўжо пасля шпіталізацыі, піша (Shot). Улады пакуль не раскрывалі дыягназу.
Губернатар Іркуцкай вобласці Ігар Кобзеў паведаміў, што абмежаванні ўвялі з-за падазрэння на «асабліва небяспечную інфекцыю». У ўрадзе рэгіёна адбылося пазачарговае пасяджэнне санітарна-супрацьэпідэмічнай камісіі з удзелам кіраўніцы Распажыўнагляду Ганны Паповай. Усе, хто кантактаваў з захварэлай, знаходзяцца пад назіраннем лекараў. Паводле даных уладаў, у іх няма прыкмет інфекцыі, вынікі аналізаў адмоўныя.
У Расіі з 2017 года не рэгістравалі выпадкаў заражэння людзей чумой. Прыродныя агмені чумы захоўваюцца ў Манголіі. У 2023 годзе Нацыянальны цэнтр вывучэння занозных інфекцый Манголіі выявіў 137 такіх агменяў у 17 рэгіёнах краіны, у тым ліку ў раёнах каля мяжы з Расіяй.
Чума — вострае інфекцыйнае захворванне, якое выклікае бактэрыя Yersinia pestis. Асноўныя формы захворвання — бубонная, лёгачная і сэптычная. Найчасцей чалавек заражаецца праз укусы заражаных блох на грызунах. Лёгачная форма можа перадавацца ад чалавека да чалавека праз дыхальныя шляхі.