Будзе ўспышка — пайдзе лавіна
- Любоў Сабаль
- 2.10.2026, 12:21
Калі б Прыгожын цяпер ішоў на Маскву, салярку яму прынеслі б ужо ў першую хвіліну.
Абодва відэа гэтай дзяўчыны набралі больш за 5 млн праглядаў кожнае. Сотні тысяч лайкаў і тысячы каментарыяў падтрымкі. І гэта не Боня, якая гадамі збірала аўдыторыю, а прадаўшчыца (на жаль, ужо былая) з «Пятёрочки».
У людзей заканчваецца цярпенне, і гэта ўсё больш заўважна. Эфект назапашвальны: вайна, сталыя забароны і абмежаванні, блакаванне інтэрнэту, павелічэнне падаткаў, рост тарыфаў ЖКГ, адсутнасць надзеяў і, наадварот, чаканне дрэнных навін. Ты нічога не можаш, і ніякіх правоў у цябе няма, але дзяржаве ты пастаянна нешта павінен.
Калі будзе ўспышка — пайдзе лавіна. Пытанне ў тым, хто стане гэтай успышкай. Калі б Прыгожын цяпер пайшоў на Маскву, салярку яму прынеслі б ужо ў першую хвіліну.
Любоў Сабаль, X