BE RU EN

Пуцін загадаў сваёй арміі адмовіцца ад «усіх правілаў вайны»

  • 2.10.2026, 12:33

Украінская выведка атрымала гэтую інфармацыю пасля перахопу размоў прадстаўнікоў Крамля.

У верасні расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін даў вайсковаму кіраўніцтву РФ указанне адмовіцца ад якіх-небудзь «правілаў вядзення вайны». Гэта датычыць і паветраных атак на Украіну.

Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у інтэрв'ю газеце Financial Times.

Па яго словах, у верасні Пуцін даў расійскаму вайсковаму кіраўніцтву ўказанне адмовіцца ад абмежаванняў падчас паветраных атак.

Гэта прывяло да рэзкага павелічэння удараў па грамадзянскіх аб'ектах Украіны на фоне маштабных намаганняў па вяртанні перавагі ў вайне.

Украінская спецслужба атрымала гэтую інфармацыю пасля перахопу размоў прадстаўнікоў Крамля.

«Ён (Пуцін — рэд.) сказаў, што цяпер няма ніякіх правілаў», — расказаў Зяленскі.

Па словах украінскага прэзідэнта, Пуцін аддаў загад у верасні, калі Расія пачала ўзмацняць атакі на Кіеў, наносячы ўдары па школах, бальніцах і дата-цэнтрах.

Зяленскі падкрэсліў, што атака Расіі на школу ў Кіеве 1 кастрычніка паказала, наколькі распаўсюджаныя падобныя мэтанакіраваныя ўдары.

Апошняя расійская кампанія з'яўляецца адказам на ўдары Украіны па нафтаперапрацоўчых заводах, партах і складах у глыбіні Расіі, якія прывялі да дэфіцыту паліва і ўзмацнілі пачуццё неабароненасці ў гарадах і турыстычных цэнтрах краіны.

Апошнія навіны