Украінскія дроны паразілі найбольшае ў Еўропе нафтасховішча
- 2.10.2026, 14:03
Новыя падрабязнасці ўдару па вузле «Самара».
Вузел «Самара» — найбольшае ў Еўропе нафтасховішча — паразілі украінскія дроны.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram-канал Сіл беспілотных сістэм.
Ідзе гаворка пра ЛПДС «Самара» паблізу пасёлка Прасвет. Станцыю паразілі аператары 1-га асобнага цэнтра ССС.
У ССС называюць яе буйным вузлом, дзе прымаюць, захоўваюць і змешваюць расійскую нафту. Паводле звестак вайскоўцаў, станцыя задзейнічана ў забеспячэнні патрэбаў расійскай арміі.
Яна ўваходзіць у нафтавую інфраструктуру, якая дапамагае Расіі ваяваць супраць Украіны.
Станцыя ўваходзіць у сістэму «Транснефть», займае больш за 216 гектараў, а яе рэзервуары змяшчаюць больш за 1,6 млн кубаметраў нафты.
Таксама Сілы абароны працавалі па аэрадромах, прадпрыемствах, НПЗ, ракетна-касмічнаму цэнтру і складу боепрыпасаў у некалькіх рэгіёнах РФ і ў Чорным моры.