У Беларусі павялічылася колькасць рэтранслятараў, якія дапамагаюць РФ атакаваць Украіну
- 2.10.2026, 15:09
Яны ўзмацняюць сігнал расійскіх «Шахедаў».
Расія зноў выкарыстоўвае рэтранслятары, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі і дапамагаюць наводзіць беспілотнікі для ўдараў па Украіне, піша «Позірк». Пра гэта ў эфіры ўкраінскага «24 канала» заявіў прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы гэтай краіны (ДПСУ) Андрэй Дземчэнка.
Ён сцвярджае, што расійскія дроны тыпу «Шахед» і «Герань», якія накіроўваюцца ў бок заходніх абласцей Украіны і памежнай зоны з Польшчай, атрымліваюць «дадатковае ўзмацненне сігналу» з тэрыторыі Беларусі.
Паводле слоў Дземчэнкі, рэтранслятары ўключаюцца «перыядычна». Таксама ён адзначыў «значнае павелічэнне колькасці менавіта мабільных рэтранслятараў».
«Беларусь баіцца, што Украіна зможа поўнасцю вылічыць, дзе менавіта працуюць рэтранслятары, — заявіў Дземчэнка. — Нас часта пытаюць, ці не нарошчвае Беларусь групоўкі ля нашай мяжы. Відаць, яны ўсё ж такі баяцца вялікіх страт. Таму там, паддаючыся ціску з боку Расіі, выбралі менавіта такі спосаб дапамогі ў выглядзе рэтранслятараў».
У Беларусі павялічылася колькасць рэтранслятараў, якія дапамагаюць РФ атакаваць Украіну — спікер ДПСУ Дземчэнка | Pozirk
2 кастрычніка, Позірк. Расія зноў выкарыстоўвае рэтранслятары, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі і дапамагаюць наводзіць беспілотнікі для ўдараў па Украіне. Аб