Сабаленка ўпэўнена выйшла ў трэці круг турніру ў Пекіне
- 2.10.2026, 16:19
Беларуска абыграла мексіканку Рэнату Сарасуа ў двух сэтах.
Сёння Арына Сабаленка правяла матч другога круга турніру WTA-1000 у Пекіне, паведамляе Onlíner. Беларуска абыграла мексіканку Рэнату Сарасуа ў двух сэтах — 6:1, 6:3.
Матч працягваўся 1 гадзіну 3 хвіліны. За гэты час беларуска выканала 11 эйсаў і пры гэтым не дапусціла ніводнай падвойнай памылкі.
У трэцім крузе Сабаленка згуляе з чэшкай Нікалай Бартунковай. Суперніцы ўжо сустракаліся ў гэтым сезоне на турніры ў Берліне. Тады Сабаленка прайграла першы сэт (2:6) і саступала з лікам 0:4 у другім, але змагла адыграцца і перамагчы — 2:6, 7:6, 6:4.
Аляксандра Сасновіч, якая прайшла кваліфікацыю турніру ў Пекіне, у другім крузе саступіла расіянцы Кацярыне Аляксандравай — 1:6, 4:6.