BE RU EN

У выхадныя будзе да +23

  • 2.10.2026, 20:56

Прагноз надвор'я на 3–5 кастрычніка.

3 кастрычніка надвор'е ў Беларусі будзе вызначацца вобласцю павышанага атмасфернага ціску. Пераменная воблачнасць. Без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі чакаецца туман, паведамляе Белгідрамет.

Вецер неўстойлівы, слабы. Мінімальная тэмпература паветра ўначы +1..+7°С, у асобных раёнах да +9°С, месцамі па паўднёва-ўсходняй палове рэспублікі прагназуюцца замаразкі 0..-3°С; максімальная тэмпература паветра ўдзень +16..+22°С. Атмасферны ціск будзе падаць.

4 кастрычніка тэрыторыя рэспублікі будзе знаходзіцца на паўночнай перыферыі антыцыклону. Пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер заходняй чвэрці ад слабога да ўмеранага, удзень месцамі парывісты. Мінімальная тэмпература паветра ўначы будзе ад +1°С на поўдні і паўднёва-ўсходзе да +10°С на поўначы, месцямі чакаюцца замаразкі 0..-2°С; максімальная тэмпература паветра ўдзень +15..+21°С, на поўдні да +23°С.

5 кастрычніка надвор'е ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі ўдзень па паўночным захадзе краіны скажацца ўплыў малаактыўнага франтальнага падзелу, які перамяшчаецца з поўдня Балтыйскага мора. Воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па паўночным захадзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Вецер заходняй чвэрці ўмераны, удзень месцамі парывісты. Мінімальная тэмпература паветра ўначы +2..+8°С, месцамі да +10°С, максімальная тэмпература паветра ўдзень +14..+21°С.

Апошнія навіны