Паляванне на «Герань-5»: украінскі P1-SUN JetKiller другі раз перахапіў рэактыўны дрон
- 2.10.2026, 20:19
Відэафакт.
Байцы Lasar's Group Нацыянальнай гвардыі Украіны другі раз за апошнія дні знішчылі расійскі рэактыўны ўдарны дрон «Герань-5». Для перахопу выкарыстоўвалі ўкраінскі P1-SUN JetKiller ад SkyFall.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на апублікаванае відэа.
На відэа з бартавай камеры бачна, як JetKiller збліжаецца з мэтай на сустрэчна-перасячным курсе. «Герань-5» перасякае поле зроку перахопніка, пасля чаго пілот пацвярджае яго знішчэнне.
Варта адзначыць, што гэта ўжо другое знішчэнне «Герані-5» байцамі Lasar's Group за апошнія дні.
Як працуе JetKiller
Аператары кіравалі перахопнікам дыстанцыйна з дапамогай сістэмы аддаленага кіравання SkyFall. Гэта дазваляе выконваць задачы без знаходжання экіпажа паблізу раёна прымянення дрона.
У кампаніі адзначаюць, што дзякуючы такой сістэме аператары могуць кіраваць P1-SUN з бяспечнага месца.
Што вядома пра SkyFall
SkyFall — украінская тэхналагічна-абарончая кампанія, якая аб’ядноўвае R&D-цэнтр, маштабную вытворчасць і сертыфікаваную Акадэмію.
Да ключавых прадуктаў SkyFall адносяцца цяжкі бамбавік Vampire, FPV-дроны Shrike, перахопнік P1-SUN, middle-strike Thor Hammer, сістэмы сувязі і крытычна важныя кампаненты.
Гэтыя сістэмы масава выкарыстоўваюцца Сіламі абароны Украіны і даказалі сваю эфектыўнасць у складаных умовах пры актыўным супрацьдзеянні праціўніка. Рашэнні SkyFall ужо дапамаглі ўкраінскім абаронцам знішчыць жывую сілу і варожую тэхніку праціўніка на дзясяткі мільярдаў долараў.