BE RU EN

Украіна выпрабоўвае пяць перахопнікаў для барацьбы з рэактыўнымі дронамі РФ

  • 2.10.2026, 22:11

Зяленскі раскрыў падрабязнасці.

Украіна стварае хуткасны перахопнік, здольны збіваць расійскія рэактыўныя дроны. Цяпер праводзяцца выпрабаванні пяці такіх распрацовак. Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у інтэрв’ю Financial Times.

Па словах украінскага прэзідэнта, да канца кастрычніка Украіна зможа вырабіць каля 400 адзінак адной з гэтых мадэляў. Яшчэ чатыры распрацоўкі пакуль застаюцца на этапе выпрабаванняў.

Зяленскі адзначыў, у прыватнасці, што галоўная праблема ў працы над перахопнікамі — дэфіцыт рухавікоў. Паводле ягоных слоў, Украіна шмат іх імпартуе, ёсць таксама пэўная колькасць рухавікоў уласнай вытворчасці, але гэтага пакуль недастаткова.

Апошнія навіны