Беларус нарадзіўся ў 1994 годзе, а пашпарт атрымаў толькі цяпер
- 20.10.2026, 9:19
Гэтая гісторыя цягнулася 32 гады.
Жыхар Гомеля, які нарадзіўся ў 1994 годзе, да нядаўняга часу не мог атрымаць пашпарт з-за памылкі ў даведцы, якую яго бацькам выдалі ў радзільні, паведамілі дзяржаўныя СМІ.
Родныя цяперашняга 32-гадовага мужчыны пры афармленні дакументаў пасля нараджэння дзіцяці пазначылі імя маці «Нонна» замест «Ларыса». У выніку ў даведцы аб нараджэнні апынулася няправільнае імя, а пасведчанне аб нараджэнні ўстаноўленага ўзору так і не было аформлена.
З гэтай праблемай мужчына звярнуўся ў пракуратуру. Супрацоўнікі нагляднага ведамства накіравалі ў суд заяву аб устанаўленні факта нараджэння гамяльчаніна 1 студзеня 1994 года ад маці Ларысы.
Суд задаволіў патрабаванні ў поўным аб'ёме. Акрамя таго, ён пастанавіў унесці ў запіс звесткі аб бацьку.
Мужчына ўжо атрымаў пасведчанне аб нараджэнні, а цяпер афармляе беларускі пашпарт.