BE RU EN

Правінцыя Альберта адмовілася выходзіць са складу Канады

  • 20.10.2026, 11:07

Супраць незалежнасці — пераважная большасць.

Большасць выбаршчыкаў заходняй канадскай правінцыі Альберта падтрымала захаванне яе ў складзе краіны на кансультатыўным рэферэндуме. Пра гэта паведаміў тэлеканал CBC News.

Паводле папярэдніх звестак, пасля падліку галасоў на 1 480 з 5 587 выбарчых участкаў, за захаванне Альберты ў складзе Канады прагаласавалі 76,2%, альбо 826 918 выбаршчыкаў. Яшчэ 23,8%, альбо 257 726 чалавек, выказаліся за пачатак працэсу аддзялення.

У бюлетэні было пастаўлена пытанне: «Ці павінна Альберта заставацца правінцыяй Канады, ці ўраду Альберты варта распачаць прадугледжаны Канстытуцыяй Канады юрыдычны працэс для правядзення абавязковага правінцыйнага рэферэндуму аб выхадзе Альберты са складу Канады?»

Паводле дадзеных правінцыйнага выбарчага ведамства Elections Alberta, каля 1,36 млн жыхароў прагаласавалі датэрмінова або скарысталіся спецыяльнымі спосабамі галасавання.

У бюлетэні было 10 пытанняў. Першыя дзевяць тычыліся іміграцыі і канстытуцыйных пытанняў, а апошняе — будучыні Альберты ў складзе Канады.

Апошнія навіны