Кушнер не паляціць у Осла і Маскву на перамовы па Украіне
- 20.10.2026, 11:30
ЗША будзе прадстаўляць толькі Уіткоф.
Злучаныя Штаты на перамовах у Нарвегіі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і дэлегатамі з Еўропы будзе прадстаўляць спецпрадстаўнік Стыў Уіткоф. Джарэд Кушнер гэтым разам асабіста ўдзельнічаць у кансультацыях не будзе, расказаў у соцсетцы X карэспандэнт партала Axios Барак Равід.
Паводле звестак Равіта, зяць амерыканскага прэзідэнта Джарэд Кушнер захварэў на грып, таму не паляціць у Осла на перамовы з Зяленскім і прадстаўнікамі Еўропы, але плануе ўдзельнічаць у кансультацыях дыстанцыйна.
Крыніца Равіта сцвярджае, што пасля кансультацый у Осла Уіткоф накіруецца ў Маскву на сустрэчу з Уладзімірам Пуціным. Спецпрадстаўнік Дональда Трампа прадставіць гаспадару Крамля прапановы аб заканчэнні вайны РФ супраць Украіны, распрацаваныя ЗША сумесна з украінскім і еўрапейскім бакамі. Што ўвойдзе ў гэтыя прапановы, пакуль трымаецца ў сакрэце.
Згодна з інсайдэрскай інфармацыяй Равіта, цягам апошняга тыдня прадстаўнікі ЗША, Украіны і еўрапейскіх краін вялі актыўную працу на тэхнічным узроўні па падрыхтоўцы гэтых прапаноў.
18 кастрычніка Уіткоф і Кушнер правялі тэлефонную размову з Зяленскім, каб «ацаніць дасягнуты прагрэс і абмеркаваць далейшыя крокі».