BE RU EN

У Беларусі збіраюцца перагледзець падатковыя вылікі

  • 20.10.2026, 12:55

Стала вядома, як і калі.

У Беларусі маюць намер перагледзець памеры падатковых вылікаў. Ідзе пра сумы, якія не абкладаюцца падаходным зборам. Магчымыя навацыі прадугледжаныя праектам змяненняў у Падатковы кодэкс, заўважыла «Зеркало».

Падатковы вылік — гэта грошы, з якіх не трэба плаціць падаходны збор. Вось як улады на 2027 год маюць намер павялічыць гэтыя сумы:

- стандартны падатковы вылік пры пэўным узроўні даходу — да 237 рублёў у месяц, калі даход у агульнай суме не перавышае 1436 рублёў у месяц (цяпер — 216 і 1308 рублёў адпаведна);

- стандартны падатковы вылік на дзіця да 18 гадоў і/або на кожнага ўтрыманца (сюды ўваходзяць, у тым ліку, дзеці старэйшыя за 18 гадоў, якія атрымліваюць адукацыю па дзённай форме навучання, а таксама людзі з інваліднасцю I або II групы старэйшыя за 18 гадоў) — да 69 рублёў у месяц на дзіця да 18 гадоў і/або кожнага ўтрыманца (цяпер — 63 рублі);

- стандартны падатковы вылік для ўдавы або ўдаўца, адзінокага з бацькоў, прыёмнага з бацькоў, апекуна або папячыцеля — да 132 рублёў у месяц на кожнае дзіця да 18 гадоў і/або ўтрыманца (цяпер — 120 рублёў);

- стандартны падатковы вылік для бацькоў, у якіх двое і больш дзяцей да 18 гадоў або дзяцей з інваліднасцю да 18 гадоў, — да 132 рублёў на кожнае дзіця ў месяц (цяпер — 120 рублёў);

- стандартны падатковы вылік для людзей з інваліднасцю I і II групы; людзей з інваліднасцю з дзяцінства; дзяцей да 18 гадоў з інваліднасцю — да 336 рублёў у месяц (цяпер — 306 рублёў).

Што яшчэ могуць змяніць

Чыноўнікі таксама маюць намер падняць:

- даходы ад асноўнага наймальніка, якія не з’яўляюцца аплатай працы (пуцёўкі, прызы, падарункі), асобам, што раней працавалі ў гэтага наймальніка, — да 4315 рублёў ад кожнай крыніцы на працягу года (цяпер — 3910 рублёў);

- даходы ад іншых арганізацый і якія не з’яўляюцца аплатай працы (прызы, падарункі і г.д.) — да 284 рублёў ад кожнай крыніцы на працягу года (цяпер — 259 рублёў);

- бязвыплатную (спонсарскую) дапамогу, а таксама ахвяраванні, атрыманыя людзьмі з інваліднасцю, дзецьмі-сіротамі і дзецьмі, што засталіся без апекі бацькоў, на дабрачынны рахунак у банку — да 28 399 рублёў у суме ад усіх крыніц на працягу года (цяпер — 25 64 рубля);

- страхавыя ўзносы па дагаворах добраахвотнага страхавання за работніка па месцы асноўнай працы — у межах 7351 рубля на працягу календарнага года (цяпер — 6695 рублёў).

Апошнія навіны