У мінскай краме прадаюць чыпсы за $30
- 20.10.2026, 15:08
Фотафакт.
Знойдзены, магчыма, самыя дарагія чыпсы ў Беларусі. Іспанскія Rubio з гімалайскай ружовай соллю ў бляшанай банцы прадаюць за 89,99 рублёў, піша «Онлайнер».
У складзе тры інгрэдыенты: бульба, аліўкавы алей і ружовая соль. У банцы 300 грамаў чыпсаў. У пераліку на кілаграм выходзіць 299,97 рублёў.
Знайсці такія чыпсы можна ў краме «Сем пятніц XXL».