BE RU EN

Time назваў смартфон Samsung адным з найлепшых вынаходстваў 2026 года

  • 20.10.2026, 16:38

У яго ёсць унікальная функцыя экрана.

Часопіс TIME уключыў Samsung Galaxy S26 Ultra у штогадовы спіс найлепшых вынаходстваў і гаджэтаў 2026 года. Адбор адбываўся паводле некалькіх параметраў, сярод якіх арыгінальнасць, эфектыўнасць і ўплыў на жыццё.

Галоўнай асаблівасцю прылады, дзякуючы якой яна атрымала такое прызнанне, стаў Privacy Display — убудаваная абарона ад падглядвання, прама як на шкле з эфектам «антышпіён». Тэхналогія ўмее хаваць асабістыя даныя так, каб для вас яны заставаліся бачнымі, а для старонніх — не.

Аднак, у адрозненне ад звычайных ахоўных плёнак з функцыяй прыватнасці, Privacy Display убудаваны непасрэдна ў экран смартфона. Карыстальнікі могуць уключаць яго для ўсяго экрана або асобных абласцей, напрыклад пры ўводзе PIN-кода або адлюстраванні апавяшчэнняў. Кіраваць функцыяй можна праз інтэрфейс One UI.

Паводле чутак, Galaxy S27 Ultra атрымае экран з функцыяй «Антышпіён» другога пакалення — яна павінна менш уплываць на яркасць і вуглы агляду. Кітайскія флагманы павінны атрымаць свой аналаг Privacy Display да канца 2026 года.

Акрамя абноўленага Privacy Display, інсайдары прыпісваюць Galaxy S27 Ultra павялічаны акумулятар і рэдызайн блока камер, які зробіць ультрафлагман Samsung падобным да актуальных мадэляў iPhone Pro.

Акрамя Galaxy S26 Ultra, часопіс TIME адзначыў яшчэ два прадукты Samsung: першы ў свеце гульнявы 6K манітор Odyssey G8 і разумны халадзільнік Bespoke AI Family Hub, які распазнае прадукты ў халадзільніку і стварае з іх рэцэпты.

Апошнія навіны