BE RU EN

Беларускія батуцісткі занялі два першыя месцы ў агульным заліку Кубка свету

  • 20.10.2026, 17:20

Лепшай у індывідуальных скоках стала Яна Лебядзева.

Фінальны этап Кубка свету па скоках на батуце адбыўся нядаўна ў нямецкім Котбусе. Па яго выніках вызначыліся пераможцы агульнага заліку сезона. Сярод жанчын першае месца заняла беларуска Яна Лебядзева, піша Onlíner.

Яна стала першай у агульным заліку ў індывідуальных скоках сярод жанчын. Другая наша спартсменка — Кацярына Яршова — заняла другое месца. У мужчын Андрэй Буйлоў завяршыў сезон на другой пазіцыі, а Іван Літвіновіч — на пятай.

Што да сінхронных скокаў, Буйлоў і Літвіновіч сталі другімі, а Яна Лебядзева і Віялета Бардзілоўская занялі трэцяе месца. Акрамя таго, Лебядзева і Літвіновіч заваявалі бронзу агульнага заліку ў змешаных сінхронных скоках.

Яна Лебядзева — ураджэнка Санкт-Пецярбурга. У 2025 годзе яна змяніла спартыўнае грамадзянства і пачала выступаць за Беларусь. Раней спартсменка станавілася чэмпіёнкай свету (2021 год), а таксама тройчы перамагала на чэмпіянаце Еўропы (2021, 2026 гады).

Апошнія навіны