У Гомелі ля паліклінікі заўважылі брыгаду ў ахоўных касцюмах
- 20.10.2026, 17:33
Уваход ва ўстанову абмежаваны.
У сацсетках з’явілася паведамленне пра брыгаду ў ахоўных касцюмах ля паліклінікі на вуліцы Агарэнкі ў Гомелі, заўважыў «Флагшток».
Жыхары Гомеля пішуць пра санітарную апрацоўку і абмежаванне ўваходу ў паліклініку № 3.
Некаторыя таксама сцвярджаюць, што бачылі апрацоўку школы і чулі пра праверкі ў бальніцах.
Адна з версій — ведамасныя вучэнні па лакалізацыі асабліва небяспечных інфекцый. Іх магчымая прычына — выпадак заражэння чумой у РФ.
Афіцыйнай інфармацыі пра вучэнні ў Гомелі не паведамлялася.