Прэзідэнт Фінляндыі заявіў аб «рэальным прагрэсе» на перамовах у Осла
- 20.10.2026, 20:51
Заўтра гэтыя дамоўленасці будуць прадстаўлены ў Санкт-Пецярбургу.
Перамовы паміж прадстаўнікамі Еўропы, Украіны і ЗША ў Осла дазволілі дасягнуць «рэальнага прагрэсу» ў кароткатэрміновай і доўгатэрміновай перспектыве. Пра гэта паведамляе The Guardian.
«Мы дасягнулі пэўных мірных дамоўленасцяў, якія заўтра будуць прадстаўлены ў Санкт-Пецярбургу. <...> Наша задача — зрабіць усё магчымае, каб пакласці канец канфлікту. І я лічу, што сённяшні дзень стаў крокам у правільным кірунку», — адзначыў прэзідэнт Фінляндыі.
Паводле яго слоў, перамовы былі сканцэнтраваныя на «ключавых пытаннях». А менавіта бакі абмяркоўвалі супрацьпаветраную абарону, энергетыку, а таксама частковыя спыненні агню «у сферы энергетычнай і харчовай бяспекі».
Акрамя таго, Стуб падкрэсліў, што «на тэхнічным узроўні» перамоўшчыкі «разумеюць адзін аднаго».