BE RU EN

Прэзідэнты Польшчы і Літвы абмеркавалі бяспеку ў рэгіёне

  • 20.10.2026, 21:26

Асаблівую ўвагу лідары надалі абароне Сувалкскага калідора.

Умацаванне бяспекі Еўропы і ўсходняга фланга НАТА сталі галоўнымі тэмамі сустрэчы прэзідэнта Польшчы Кароля Навроцкага з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам у Варшаве, перадае «Польскае радыё».

Кароль Навроцкі заявіў, што і Польшча, і Літва разумеюць, што цяпер самай сур'ёзнай пагрозай для рэгіёна з'яўляецца расійская агрэсія.

«Менавіта таму нашым агульным прыярытэтам павінна заставацца ўмацаванне ўсходняга фланга НАТА. Гэтай тэме мы з панам прэзідэнтам прысвяцілі вялікую частку нашай размовы. Не менш важнымі з'яўляюцца развіццё абаронных магчымасцяў і захаванне моцнай ваеннай прысутнасці ЗША ў Еўропе», — сказаў прэзідэнт Польшчы.

Кароль Навроцкі падкрэсліў, што асаблівае значэнне для бяспекі Польшчы і Літвы мае абарона Сувалкскага калідора. Паводле слоў кіраўніка польскай дзяржавы, яго эфектыўная абарона патрабуе цеснага ўзаемадзеяння польскіх і літоўскіх узброеных сіл.

Апошнія навіны